Віталь Булыга прызначаны спартыўным дырэктарам ФК "Дынама-Мінск"

25 апреля 2018

Перамены і ў футбольным клубе "Дынама-Мінск". Вядомы ў мінулым форвард нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Булыга прызначаны спартыўным дырэктарам каманды, паведамляе сайт "бела-блакітных". Раней ён займаў пасаду начальніка "Дынама". Папярэднік Булыгі Андрэй Лаўрык пакінуў сваю пасаду ў пачатку красавіка. Аб прычынах не паведамляецца.