VIP-госці працягваюць прыбываць у Мінск

19 июня 2019

Балельшчыкі і госці ў нашу краіну працягваюць прыбываць. З 10 чэрвеня ў Беларусі пачаў дзейнічаць бязвізавы ўезд. Яго сутнасць простая: для таго каб перасячы мяжу і трапіць на II Еўрапейскія гульні, дастаткова паказаць білет на спаборніцтвы. У Нацыянальным аэрапорце Мінск працуе здымачная група. 

На сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Юрый Шаўчук.

Нам атрымалася пагутарыць з генеральным сакратаром НАК Сербіі, прапаноўваю паслухаць інтэрв'ю.

Джорджу Вішацкі, генеральны сакратар НАК Сербіі: "Гэта мой не першы раз у Беларусі. Мне падабаецца сюды прылятаць. Я заўсёды чакаю моманту, каб прыляцець сюды яшчэ раз. Я вельмі люблю мясцовых людзей і прыроду. Я вельмі рады, што я зноў тут".