Вікторыя Паўловіч выйшла ў 1\8 фіналу міжнароднага турніру па настольным тэнісе

22 ноября 2013

Вікторыя Паўловіч выйшла ў 1\8 фіналу міжнароднага турніру па настольным тэнісе, які праходзіць у Екацярынбургу. У матчы 1\16 фіналу беларуска абгуляла японку Міку Цучыду з лікам 4-0. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Паўловіч згуляе супраць яшчэ адной прадстаўніцы Японіі - Місакі Марызона. Алена Дубкова і Аляксандра Прывалава выбылі на старце турніру.