Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне на турніры ў Штутгарце па выніках чвэрцьфіналу

27 апреля 2019
Падавала на матч, але адмовілася ад працягу барацьбы. Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне на турніры ў Штутгарце па выніках чвэрцьфіналу. Беларуска саступіла 15-й ракетцы свету Анет Кантавейт. Азаранка выйграла першы сэт 7:5, у другім саступіла з такім жа лікам, прычым вяла 5:4 і падавала на матч. У трэцім пры ліку 0:3 беларуска праз траўму пляча знялася.