Вікторыя Азаранка завяршае сваё выступленне на турніры катэгорыі "Прэм'ер"

30 марта 2015

Ён праходзіць у гэтыя дні ў Маямі. Беларуская тэнісістка ў трэцім крузе спаборніцтваў саступіла італьянцы Флавіі Пенетэ ў двух сэтах - 6-7, 6-7. Гульня працягвалася больш за дзве гадзіны. Такім чынам, у асабістым супрацьстаянні дзвюх тэнісістак лік стаў 3-2 - на карысць італьянкі.