Вікторыя Азаранка завяршае барацьбу на выніковым турніры года

25 октября 2013

Увага мільёнаў прыхільнікаў тэніса ва ўсім свеце сёння была прыкаваная да Стамбула, дзе свой 3-і матч у Белай групе выніковага турніру года праводзіла беларуска Вікторыя Азаранка. 2-я ракетка свету ў вырашальным паядынку за выхад у паўфінал сустракалася з кітаянкай На Лі. Ужо ў першым сэце Вікторыя адчула недамаганне, хутчэй за ўсё, спартсменку патурбавала старая траўма спіны. У выніку Вікторыя прайграла 2:6, 1:6. Такім чынам, атрымаўшы адну перамогу і прайграўшы два матчы ў Белай групе, Вікторыя Азаранка завяршае барацьбу на выніковым турніры года.