Вікторыя Азаранка выступіць на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе

13 декабря 2017

Беларуска атрымала "уайлд кард" ад арганізатараў турніру, нягледзячы на нізкі рэйтынг. Вікторыя не выступала з ліпеня гэтага года, таму ў ростэры WTA толькі на 208-м радку. На рашэнне ўжо паспела адрэагаваць сама Вікторыя: "Я так рада. Гэта мой любімы турнір. Я перамагала на ім двойчы і заўсёды камфортна адчувала сябе на кортах і ў горадзе".

Australian Open пройдзе з 15 па 28 студзеня ў Мельбурне.