Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд Australian Open 2016

19 января 2016

6:0, 6:0. Вікторыя Азаранка ў чэмпіёнскім стылі пераадольвае першы круг турніру серыі Вялікага шлема Australian Open. Беларуска не аддала ні аднаго гейма бельгійцы Элісан ван Эйтванк. У 2013 Азаранка з такім жа лікам граміла саперніц на US Open і турніры ў Досе і абодва разы даходзіла да фіналу. У наступным раўндзе беларуску чакае сустрэча з 21-гадовай Данкай Кавініч. Спартсменка імкліва паднімаецца ў сусветным рэйтынгу і зараз ідзе на 54-м месцы. Зрэшты, Азаранка таксама ў выдатнай форме. У гэтым сезоне яна ўжо паспела выйграць турнір у Брысбене. І галоўнае: Вікторыя двойчы станавілася лепшай менавіта на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.