Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Мадрыдзе

2 мая 2016

У стартавым матчы 4-ая сеяная беларуска перайграла брытанку Лауру Робсан у двух сэтах 6:4, 6:2. Наступная саперніца Вікторыі - францужанка Алізэ Карнэ. Дзяўчыны правялі адна з адной чатыры матчы, адзін з якіх быў на грунтовых кортах Ралан Гарос.