Мертэнс разгромленая. Вікторыя Азаранка выходзіць у паўфінал US Open! Мінулай ноччу беларуска сустракалася з 18-й ракеткай свету бельгійкай Элізэ Мертэнс і аддала саперніцы толькі адзін гейм 6:1, 6:0. За пуцёўку ў галоўны матч турніру Вялікага шлема Азаранка будзе змагацца з амерыканкай Серэнай Уільямс. У анлайн-рэйтынгу Вікторыя паднімаецца на 17-е месца, а ў выпадку перамогі на US Open экс першая ракетка свету атрымае 11-ты радок.
Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал US Open
10 сентября 2020













