І да яшчэ адной беларускай перамогі сёння. Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Досе. Наша тэнісістка ў двух сэтах 6-2, 6-4 зламала супраціўленне пятай ракеткі свету - украінкі Эліны Світолінай. Нягледзячы на лік, паядынак атрымаўся цяжкім. Яшчэ ў пачатку матча было бачна, што Вікторыю турбуе спіна. Неўзабаве ёй давялося звярнуцца па дапамогу да фізіятэрапеўта. Да шчасця, медыцынскі тайм-аўт пайшоў на карысць і Азаранка ўвайшла ў паўфінал.
У паўфінале Азаранка згуляе з Гарбінье Мугурусай
У матчы за выхад у фінал ужо заўтра Вікторыя пазмагаецца з Гарбінье Мугурусай. Іспанская тэнісістка, нагадаем, выбіла з барацьбы ўладальніцу леташняга тытула Арыну Сабаленку.
Аляксандра Сасновіч прайграла ў 1/8 фіналу турніру ў Ліёне
Яшчэ адна наша тэнісістка Аляксандра Сасновіч, але ўжо на турніры ў Ліёне барацьбу на стадыі 1/8 фіналу сёння завяршыла. Беларуска саступіла францужанцы Клары Бюрэль.













