Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал.

24 января 2013
Вікторыя Азаранка разбурыла надзеі амерыканцаў. Дзеючая пераможніца турніру выйшла ў фінал, перайграўшы прадстаўніцу ЗША Слоан Стывенс у двух сэтах - 6:1, 6:4. Толькі з шостага матч-бола Вікторыя здолела атрымаць верх. Асноўная барацьба разгарнулася ў другім сэце. Беларуска атрымала пашкоджанне галенастопа і ўзяла медыцынскі тайм-аўт. Пасля выйшла на корт, прадоўжыла матч і атрымала верх. У фінале Віка будзе абараняць свой леташні тытул супраць кітаянкі Лі На, якая аказалася мацнейшай за Марыю Шарапаву. Так што паўтарэння беларуска-расійскага фіналу сёлета не будзе. Між тым, каб застацца першай ракеткай свету, Вікторыі патрэбная толькі перамога.