Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал

18 августа 2013

Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал прэстыжнага тэніснага турніру серыі Masters у амерыканскім Цынцынаці. Сёння ноччу беларуска, прайграўшы першую партыю 4-6 сербскай тэнісістцы Алене Янкавіч, здолела выйграць дзве наступныя: 6-2; 6-3. Сустрэча працягвалася больш за дзве гадзіны. У фінале Вікторыю чакае першая ракетка свету Серэна Уільямс, якая ў двух сэтах аказалася мацнейшай за кітаянку На Лі - 7:5; 7:5. Гэта будзе іх 15-е вочнае супрацьстаянне, у гэтым сезоне лік асабістых сустрэч 1-1. Вырашальная гульня стартуе сёння ў 23:00, прамая трансляцыя - на тэлеканале Беларусь 2.