Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдона

6 июля 2015

Сёння беларуска ў двух сэтах абгуляла швейцарку Белінду Бенчыч, 6:2, 6:3. У наступным раўндзе Азаранка згуляе з Серэнай Уільямс, якая на стадыі 1/8 абгуляла сваю сястру Вінус.

А вось Вольга Гаварцова завяршае ўімблдонскі турнір, саступіўшы ў трох сэтах амерыканцы Мэдысан Кіс, 6:3, 4:6, 1:6.

Пакідае Лондан і Максім Мірны, які на стадыі 1/8 разам з палякам Лукашам Кубатам саступіў дуэту Бапана (Індыя) і Мергя (Румынія) - 6:7, 7:6, 6:7, 6:7.