Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Australian Open

20 января 2014

Шлях да трэцяга ў кар'еры тытулу пераможцы Australian Open адкрыты. Вікторыя Азаранка без асаблівых праблем выйшла ў чвэрцьфінал, а яе дзвюм асноўным канкурэнткам аказалася не па зубах стадыя 1\8. Нумар адзін у ліку прэтэндэнтаў на тытул - сама сябе Азарэнка не залічае да фаварытаў. Вопытная тэнісістка ведае, што галоўны вораг - гэта недаацэнка саперніка.


Апошнія навіны з кортаў Мельбурн Парку ў сюжэце Алены Гарэльчык. Род Лейвер Арэна. 1\8 фіналу. Вікторыя Азаранка супраць Слоан Стывенс. Дзеючая пераможца турніру супраць зараз ужо галоўнай надзеі амерыканскіх балельшчыкаў. Перад матчам толькі гультаяваты не ўспомніў аб скандале гадавой даўнасці, калі на Вікторыю пасыпаліся абвінавачанні ў наўмысным узяцці двух медыцынскага тайм-аўтаў у матчы з маладой амерыканкай.


Да гонару тэнісістак яны аказаліся вышэйшымі за леташнія інтрыгі і ліха адбілі ўсе спробы журналістаў сутыкнуць іх да выхаду на корт.


Сёлета ўсё прайшло ціха і хутка. Слоан Стывенс здалася за паўтары гадзіны. Прычапіцца было не да чаго.


На шляху да галоўнага трафея Вікторыі Азаранкі засталося згуляць тры матчы. І ўжо сапраўды сярод патэнцыйных канкурэнтак не будзе прынцыповай Серэны Уільямс і няўступлівай Марыі Шарапавай. Першы нумар сусветнага рэйтынгу спыніла Ана Іванавіч. Пасля цяжкага трохсетавага паядынку сама Уільямс паспяшалася заявіць: Я была траўміраваная.


Пасля паражэння ад Дамінікі Цыбулкавай на траўму зараз ужо бядра спаслалася і Марыя Шарапава Спецыялісты паспяшаліся назваць Азаранку галоўным і адзіным фаварытам цяперашняга Australian Open. Сама Вікторыя з уласцівым ёй спакоем усе такія гутаркі адразу спыніла.


Вікторыя Азаранка, двухразовая пераможца Australian Open: Па гульні я не лічу сябе фаварытам, таму што я нікога не лічу фаварытам. Я проста раблю ўсё, што магу. Трэба заўсёды быць напагатове. Усё роўна, другая ты ракетка свету, або якая. Тут любая можа абгуляць любую. Так я настройваюся на матчы - трэба быць гатовай да кожнай саперніцы.


Саперніца наступная - полька Агнешка Радванска. Арганізатары запланавалі гэты паядынак на ноч з серады на чацвер. З пакінутых нязручных хіба што На Лі - леташняя фіналістка. Вось і на гэты раз з кітаянкай Азаранка можа сустрэцца толькі ў фінале.


Вікторыя Азаранка любіць корты Мельбурна і яны адказваюць ёй узаемнасцю. Тут яна не ведае паражэнняў трэці год запар. Абараняць тытул больш складана, чым яго выйграваць. Але абараняць Вікторыя ўмее. Шлях да трэцяга тытула пераможцы Australian Open адкрыты.