Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал
18 сентября 2020
Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале прэстыжнага тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Рыме. Сустрэча з Дар'яй Касаткінай завяршылася яшчэ ў першым сэце - расіянка была вымушаная адмовіцца ад працягу барацьбы з-за траўмы. Хоць у першай партыі і дагуляла да тай-брэйка, на момант спынення тут наперадзе 2:0 была Азаранка. За выхад у паўфінал заўтра Вікторыя паспрачаецца з іспанкай Гарбінье Мугурусай.













