Вікторыя Азаранка, правёўшы няпросты паядынак супраць Барбары Крэйчыкавай, усё ж прабілася ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Остраве. Саступіўшы ў першым сэце з лікам 2-6, беларуска ў другой партыі, якая, дарэчы, атрымалася самай зацяжной у матчы і прадоўжылася практычна гадзіну, здолела вырваць перамогу, 6-2. Трэці вырашальны сэт склаўся цалкам пад дыктоўку Азаранкі. Чэшская тэнісістка здолела ўзяць у беларускі ўсяго адзін гейм. 6-1 - перамога Вікторыі. Саперніца Азаранкі па чвэрцьфінале вызначыцца толькі заўтра. Ёй стане пераможца супрацьстаяння Эліз Мертэнс - Караліна Мухава.
Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Остраве
21 октября 2020













