Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу прэстыжнага тэніснага турніру ў Маямі

23 марта 2018

У другім крузе спаборніцтваў, прызавы фонд якіх амаль 8 мільёнаў долараў, беларуска адолела амерыканку Мэдысан Кіс. Атрымаўшы перамогу ў першым сэце на тай-брэйку 7:6, беларуска вяла і ў другім 2:0, але з-за траўмы нагі саперніца Вікторыі адмовілася ад працягу барацьбы. Такім чынам, у трэцім крузе "Прэм'ера" ў ЗША Азаранка згуляе з 17-й ракеткай свету Анастасіяй Севастовай з Латвіі. А вось Аляксандра Сасновіч турнір у Маямі пакідае. У другім раўндзе беларуска саступіла Анастасіі Паўлючэнкавай, 2:6, 6:3,2:6.