Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

16 января 2014
Сёння 2-я ракетка свету сустракалася з менш рэйтынгавай апаненткай, чэшкай Барбарай Захлававай і атрымала перамогу ў двух сетах - 6:1, 6:4. Адзначым, сёлета спартсменам прыходзіцца змагацца не столькі з апанентамі, колькі са спякотай. У Мельбурне ў гэтыя дні тэмпература даходзіць да 42 градусаў па Цэльсіі.