Вікторыя Азаранка выходзіць у другі круг тэніснага турніру ў Рыме

12 мая 2015

Вікторыя Азаранка выходзіць у другі круг прэстыжнага тэніснага турніру серыі ВТА ў італьянскім Рыме. У першым сэце беларуска абгуляла Люсі Грэдзецку 7:5, але ў другой партыі чэшка ўзяла рэванш - 6:2. Вырашальны сэт застаўся за Азаранкай - 6:1.