Вікторыя Азаранка выходзіць у другі круг тэніснага турніру катэгорыі Premier у Манрэалі

8 августа 2018
Гэтай ноччу беларуска сустракалася з францужанкай Крысцінай Младзенавіч. Звышупэўненая перамога, 6:0, 6:1. Зараз матч паказвае "Беларусь 5". Месца ў адной восьмай фіналу Азаранка аспрэчыць з прадстаўніцай Вялікабрытаніі Іаханай Контай. Напярэдадні вечарам яшчэ адна наша тэнісістка - Арына Сабаленка - перамагла румынку Ану Богдан, 6:4, 4:6, 6:3, і зараз 20-гадовую беларуску чакае сустрэча з другой ракеткай свету датчанкай Каралін Вазняцкі.