Вікторыя Азаранка выходзіць у трэці раўнд Уімблдона

5 Ліпеня 2017

Вяртаецца да вяршыні! Вікторыя Азаранка выходзіць у трэці раўнд Уімблдона. Сёння беларуска сустракалася з 16-ым нумарам рэйтынгу - расіянкай Аленай Весніной. Нашай Вікторыі спатрэбілася адна гадзіна 39 хвілін, каб прайсці саперніцу, 6:3, 6:3. Пуцёўку ў адну восьмую Азаранка аспрэчыць з гаспадыняй кортаў - брытанкай Хізер Уотсан. Саперніца ў сусветнай класіфікацыі - на 102-ой пазіцыі.