Вікторыя Азаранка выходзіць у паўфінал тэніснага турніру ў Рыме

18 мая 2013

Прызавы фонд турніру – больш за  2 мільёны долараў. Напярэдадні позна вечарам яна зламала супраціўленне дзясятай  ракеткі свету Саманты Стосур, 6:4, 1:6, 6:3. Для Азаранкі гэтая перамога стала восьмай у  васьмі паядынках з аўстралійкай. Пуцёўку ў фінал Вікторыя аспрэчыць з гаспадыняй турніру Сарай Эрані, якая займае шосты радок у сусветным рэйтынгу.