Вікторыя Азаранка выходзіць у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў мексіканскім Мантэрэі

5 апреля 2019

Гэтай ноччу беларуска ў паядынку другога круга ўпэўнена перайграла Зарыну Дыяс з Казахстана, 6:3, 6:2. Гэтымі хвілінамі тэлеканал "Беларусь 5" пачынае паказ матча ў запісы. Наступная саперніца Азаранка - 33-я ракетка свету Анастасія Паўлючэнкава. Напярэдадні позна вечарам першая ракетка Беларусі і дзясятая на планеце Арына Сабаленка ў адной восьмай фіналу турніру ў амерыканскім Чарльстане ўступіла пуэртарыканцы Моніцы Пуіг, 2:6, 5:7.