Мы працягваем сачыць за падзеямі, што адбываюцца на тэнісных кортах у Нью-Ёрку. Там зараз праходзіць прэстыжны турнір катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам каля 2 мільёнаў долараў. Вікторыя Азаранка перамагае ў трэцім крузе і выходзіць у 1/4 фіналу. Напярэдадні позна вечарам беларуска перамагла францужанку Алізэ Карнэ. Паядынак доўжыўся роўна дзве гадзіны і завяршыўся з лікам 6:4, 7:5.
Дагэтуль Азаранка паспяхова выступіла супраць французскай тэнісісткі Каралін Гарсіі, а таксама адолела харватку Дону Векіч. За выхад у паўфінал турніру беларуска будзе змагацца супраць прадстаўніцы Туніса Унс Джабір. Яна 39-ая ракетка свету. Вікторыя 59-ты нумар планетнага табеля. Арыенціровачна матч пачнецца ў 22:00. Прамы эфір вялікага тэніса на тэлеканале "Беларусь 5".
Вікторыя Азаранка выходзіць у 1/4 тэніснага турніру ў Нью-Ёрку
26 августа 2020













