Вікторыя Азаранка абгуляла японку Расі Адзакі

21 июня 2017
Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка абгуляла японку Расі Адзакі ў першым крузе турніру на Мальёрцы.
Вяртанне, якое расцягнулася на два дні. З-за надыходу цемры на Мальёрцы рэферы паядынку паміж Вікторыяй Азаранкай і Рысай Адзакі прыняў рашэнне завяршыць сустрэчу сёння. Беларуская тэнісістка ўпэўнена выйграла першы сэт - 6:3, аднак саступіла ў другім - 4:6. У вырашальнай партыі Вікторыя прайгравала 1:4, але здолела вярнуцца ў гульню. Перад пачаткам дагульнёўкі - лік 5:4 на карысць Адзакі. Японская тэнісістка падавала на сэт і на матч.