Вікторыя Азаранка выйграла свой першы матч пасля вяртання на корт

21 июня 2017

Радасныя навіны прыходзяць з іспанскай Мальёркі. Вікторыя Азаранка выйграла свой першы матч пасля вяртання ва ўпартай і драматычнай барацьбе. У стартавым паядынку на травяных кортах турніру беларуска гуляла супраць японкі Рысы Адзакі - 73-й ракеткі свету. Сустрэча расцягнулася на два дні. Напярэдадні пры ліку 5-4 на карысць саперніцы ў трэцім сэце арганізатары прынялі рашэнне спыніць матч з-за наступлення цемры. Вікторыя цудоўна настроілася дагуляць: першае ачко Рыса на сваёй падачы ўзяла, на гэта Азаранка адказала чатырма запар і зраўнавала лік у сэце. Затым беларуска прайграла свой гейм пад нуль, дапускаючы большасць памылак па даўжыні. І вось тут Вікторыя паказала характар - саступаючы 0:40, ёй удалося ўзяць пяць ачкоў запар і адыграць трайны матчбол. Усё вырашылася на тай-брэйку, дзе спачатку Азаранка таксама дапускала недакладнасці, але змагла дадаць на найважнейшых ачках. Са свайго трэцяга матчбола Вікторыя атрымала вельмі важную і складаную перамогу - 6:3, 4:6, 7:6.

Ужо заўтра Вікторыя згуляе з харваткай Анай Конюх. Раней дзяўчаты на корце ў афіцыйных матчах не сустракаліся. Саперніцы нашай тэнісісткі 19 гадоў, яна займае 28 радок сусветнага рэйтынгу. Тэлеканал "Беларусь 5" будзе весці прамую трансляцыю сустрэчы.