Вікторыя Азаранка выбывае з барацьбы на турніры ў Рыме

16 мая 2015

Вікторыя Азаранка зноў прайграе Марыі Шарапавай на грунце і на стадыі чвэрцьфіналу выбывае з барацьбы на турніры ў Рыме. Расіянка святкавала ўпэўненую перамогу ў двух сетах - 6:3, 6:2. Рахунак у асабістых сустрэчах зараз 8:7 у карысць Шарапавай.