Вікторыя Азаранка выбыла з турніру ў Цынцынаці

15 августа 2018

Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе на прэстыжным тэнісным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Цынцынаці. Сёння ноччу беларуска ў двух сэтах прайграла 5-ай ракетцы свету - францужанцы Каралін Гарсіі 4:6, 5:7. Такім чынам, толькі Арына Сабаленка працягвае змагацца за тытул у ЗША. Сёння вечарам каля 6 гадзін беларуска згуляе супраць Караліны Плішкавай. Прамую трансляцыю будзе весці "Беларусь 5".