Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open

22 января 2014

Пятая ракетка свету змагла абысці другі нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможнае шэсце Вікторыі Азаранкі па турнірнай сетцы Australian Open перапыніла Агнешка Радваньска. Беларуская тэнісістка за выхад у паўфінал змагалася да апошняга. Але з самага пачатку гульня не атрымалася - 6:1. Барацьбу атрымалася навязаць толькі ў другім сэце - 5:7, і рашаючы сэт Вікторыя здала 6:0.
Нагадаем, Азаранка станавілася чэмпіёнам Australian Open два папярэднія гады. На гэты раз тытул пацвердзіць не атрымалася.