Вікторыя Азаранка сустракаецца з Каралінай Плішкавай у другім раўндзе турніру катэгорыі "Прэм'ер"

25 апреля 2019

Бітва супраць чацвёртай ракеткі свету і дзеючай пераможцы турніру ў нямецкім Штутгарце. Вікторыя Азаранка ў гэтыя хвіліны сустракаецца з Каралінай Плішкавай у другім раўндзе прэстыжнага турніру катэгорыі "Прэм'ер". Прызавы фонд - амаль 900 тысяч долараў. Пакуль да чвэрцьфіналу бліжэйшая чэшка, ідзе першая партыя, апанентка наперадзе. Ёй букмекеры і аддавалі невялікую перавагу.

Адзначым, што прамую трансляцыю матча вядзе тэлеканал "Беларусь 5". У 3-м раўндзе пераможца гэтай сустрэчы згуляе з эстонкай Анет Кантавейт.