Вікторыя Азаранка ўсё-такі выступіць на Уімблдоне

19 июня 2015

Вікторыя Азаранка ўсё-такі выступіць на трэцім у сезоне турніры "Вялікага шлема" - Уімблдоне. Нагадаем, напярэдадні беларуская тэнісістка знялася з турніру ў Бірмінгеме з-за траўмы. Азаранка не змагла выйсці на матч другога круга супраць Зарыны Дыяс. Уімблдон пройдзе з 29 чэрвеня па 12 ліпеня. Для Вікторыі Азаранкі турнір стане юбілейным - дзясятым. Раней лепшым дасягненнем быў выхад у паўфінал у 2011 і 2012 гадах.