Вікторыя Азаранка вяртаецца на тэнісны корт

6 мая 2013

Амаль два месяцы спатрэбіліся трэцяй ракетцы свету, каб аднавіцца пасля траўмы, і зараз яна гатова навярстаць упушчанае на турніры ў Мадрыдзе. Свой першы матч Азаранка павінна была правесці напярэдадні, аднак з-за шчыльнасці графіка арганізатары перанеслі сустрэчу беларускі і маладой расіянкі Анастасіі Паўлючэнкавай на сёння. На корце саперніцы сустракаліся тры разы, і тройчы перамога была на баку беларускай тэнісісткі.