Вікторыя Азаранка вяртаецца на тэнісны корт

5 мая 2013
Амаль два месяцы спатрэбілася трэцяй ракетцы свету, каб аднавіцца пасля траўмы і зараз беларуска гатова навярстаць упушчанае на турніры ў Мадрыдзе. Свой першы матч Азаранка правядзе сёння супраць маладой расіянкі Анастасіі Паўлючэнкавай. На корце саперніцы сустракаліся тры разы, тройчы перамога была на баку беларускай тэнісісткі.