Вікторыя Азаранка вяртаецца на корт

6 марта 2018

А гэтай падзеі літаральна чакаў увесь тэнісны свет. Упершыню пасля працяглага перапынку на корт вяртаецца экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка.

У амерыканскім Індыян-Уэлсе стартуе турнір WTA. Вікторыя ўжо правяла першыя трэніроўкі, у тым ліку і з беларускай Арынай Сабаленкай. Сёння ж даведалася і імя сваёй саперніцы па стартавым раўндзе. Усе падрабязнасці ў Ганны Эйсмант.

20 снежня 2016 года стаў самым шчаслівым днём у жыцці Вікторыі Азаранкі - яна стала мамай. Дзеля такой падзеі яна без роздумаў зрабіла паўзу ў сваёй бліскучай кар'еры. А Вікторыі да 27 гадоў было чым ганарыцца - алімпійская чэмпіёнка ў міксце, пераможца двух турніраў Вялікага шлема, якая займала доўгі час першы радок сусветнага рэйтынгу. Таму мала хто здзівіўся, што Вікторыя зусім не планавала доўга сядзець ў дэкрэце і ўжо праз пару месяцаў пасля нараджэння сына Леа аб’явіла аб вяртанні ў вялікі спорт. І зрабіла гэта на турніры ў Мальёрцы. І няхай яна прайграла ўжо ў другім крузе, было бачна, што Вікторыя поўная сіл, шчаслівая быць у новым статусе і гатовая да новых перамог. Як доказ - яе гульня на Уімблдоне.

Надзеі Вікторыі на бліскучае вяртанне ў вялікі спорт пайшлі марна разам з сямейным шчасцем - бацька яе дзіцяці (амерыканец Білі Макінг) звярнуўся ў суд Беверлі-Хілз на падставе занепакоенасці аб выкраданні дзіцяці яго ж маці. Тады суд забараніў бацькам вывозіць хлопчыка за межы штата да канца судовых разглядаў. З-за гэтага спартсменка была вымушаная спыніць выступленні, прапусціла некалькі буйных турніраў, у тым ліку Адкрыты чэмпіянат ЗША і Australian Open. Не змагла Вікторыя прыехаць і на матчы Кубка Федэрацыі.

У студзені гэтага года сам Злучаных Штатаў Амерыкі прыйшла добрая навіна - суд Каліфорніі зацвердзіў рашэнне беларускага суда, які прызнаў Вікторыю Азаранку асноўным апекуном над сынам. Аднак за пару дзён да матча Кубка Федэрацыі з Германіяй Білі Макінг падаў апеляцыю на рашэнне суда, і Вікторыя зноў была вымушаная застацца ў ЗША.

Варта аддаць належнае алімпійскай чэмпіёнцы - нават у такой сітуацыі яна не апускала рукі, трэніравалася, стала працаваць з новым трэнерам Вячаславам Конікавым - ураджэнцам Мінска, які калісьці трэніраваў Максіма Мірнага, Уладзіміра Валчкова і Таццяну Пучак.

І вось 2 сакавіка Вікторыя Азаранка зрабіла пост у сацыяльных сетках, дзе аб’явіла, што прыме ўдзел у турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе, які выйгравала двойчы - у 2012 і 2016 гадах.

Ці варта гаварыць, як навіна аб вяртанні ўзрадавала сапраўдных балельшчыкаў нашай тэнісісткі - сацыяльныя сеткі ўзарваліся ад радасных эмоцый.

Вікторыя ўжо некалькі дзён трэніруецца на кортах Індыян-Уэлса, аб чым актыўна паведамляе ў сацсетках, праводзіць фотасесіі і рыхтуецца згуляць матч першага круга супраць брытанкі Хізер Уотсан. Паміж сабою тэнісісткі сустракаліся 5 разоў. Заўсёды перамога была на баку беларускі.

Такім чынам, спадзяемся, што другі камбэк Вікторыі ў вялікі тэніс сур'ёзна і надоўга. Сачыце за эфірам тэлеканала "Беларусь 5", які будзе весці прамыя трансляцыі з кортаў амерыканскага Індыян-Уэлса. Нам будзе за каго хварэць - у асноўнай сетцы турніру, апроч Вікторыі Азаранкі, Аляксандра Сасновіч і Арына Сабаленка.