Знамянальная падзея адбудзецца на турніры катэгорыі "інтэрнешнл" у Мальёрцы. Экс першая ракетка свету вырашыла не зацягваць паўзу, звязаную з нараджэннем сына, і зноў ірвецца ў бой. Хто стане першай саперніцай беларускі, за вынікамі жараб'ёўкі сачыла Алена Гарэльчык.
Іспанія, Мальёрка, на падачы Вікторыя Азаранка. Пакуль гэта толькі трэніроўка. За кожным рухам экс першай ракеткі свету тут пільная ўвага.
Яна вырашыла вярнуцца раней як запланавана. Таму што ведае, што гатовая. Каб адчуць сябе ў гульне, не стала чакаць Уімблдона, а выбрала травяныя корты Мальёркі. Тут раней Вікторыя ніколі не гуляла.
На старце турніру жэрабя звяло Вікторыю Азаранку з 23-гадовай Рысай Адзакі. Раней дзяўчыны на адным корце не сустракаліся. Японская тэнісістка - 73-я ракетка свету. За грунт і траву больш любіць хард.
Матч Азаранка - Адзакі адбудзецца заўтра, у аўторак. Час пачатку сустрэчы стане вядомы пасля заканчэння паядынкаў панядзелка.













