Вікторыя Азаранка зноў выходзіць на корт

15 мая 2013
Трэцяя ракетка свету сёння правядзе стартавы паядынак турніру серыі Прэм'ер у Рыме. У матчы другога круга беларуска сустрэнецца з немкай Юліяй Гергес. Паводле традыцыі, матчы з удзелам Азаранкі пакажа тэлеканал Беларусь 2. Турнір у Рыме для Вікторыі стане другім пасля двухмесячнай паўзы, звязанай з аднаўленнем пасля траўмы.