Вікторыя Азаранка вечарам выйдзе на корт адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

2 сентября 2013

Вікторыя Азаранка менш як праз паўгадзіны выйдзе на корт адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. Саперніца па 1/8 фіналу - сербка Ганна Іванавіч. Спартсменкі да гэтага сустракаліся шэсць разоў, перавага на боку беларускі 4-2. У выпадку перамогі Вікторыя ў 1/4 згуляе з пераможніцай пары Рыске - Хантухова.