56 хвілін - і пуцёўка ў ТОП-16 Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Вікторыя Азаранка сёння правяла яшчэ адзін упэўнены матч на першым у сезоне турніру Вялікага шлема. На галоўным корце турніру - Арэне Роду Лэйвера - беларусцы хапіла меней гадзіны, каб прайсці японскую тэнісістку Наомі Асаку. Абодва сэты скончыліся з аднолькавым лікам - 6:1. Наступная саперніца Вікторыі - у 1\8 фіналу - чэшка Барбара Стрыцава.
Вікторыя Азаранка - у ТОП-16 Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі
23 января 2016













