Вікторыя Азаранка ў тандэме з Эшлі Барці выйшлі ў паўфінал парнага разраду US Open

4 сентября 2019

У 1/4 беларуска-аўстралійскі тандэм здабыў валявую перамогу над першым сеяным дуэтам Цімея Бабаш/Крысціна Младзенавіч 2:6, 7:5, 6:1

У паўфінале Азаранка можа згуляць супраць Аляксандры Сасновіч, калі Саша ў пары з Вікторыяй Кужмавай сёння абгуляюць Габрыэлу Даброўскі і Сюй Іфань. Нагадаем, напярэдадні пуцёўкай у паўфінал абзавялася Арына Сабаленка ў тандэме з Эліс Мертэнс.