Вікторыя Азаранка сёння ў стартавым матчы на турніры ў Цынцынаці абгуляла Ваню Кінг

13 августа 2013
Каб зламаць супраціўленне саперніцы, на баку якой былі і родныя балельшчыкі, у першым сэце Вікторыі спатрэбілася менш за паўгадзіну. Азаранка атрымала перамогу з лікам 6:1. Кульмінацыя наступіла ў другім сэце, спачатку якога беларуска выпусціла ініцыятыву, але змагла ў выніку пераламаць ход паядынку і выйграць на тайбрэйку 7:6. Трансляцыю матча глядзіце на тэлеканале Беларусь 2 у 23:10.