Вікторыя Азаранка ў стартавым крузе турніру катэгорыі "Прэм'ер" згуляе з Армані Тан з Францыі

30 июля 2019
Вікторыя Азаранка ў стартавым крузе турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Сан-Хасэ з прызавым фондам больш за 800 тысяч долараў гэтай ноччу згуляе з пераможцам кваліфікацыі Армані Тан з Францыі. Беларуска ў сусветным рэйтынгу размяшчаецца на 38-м месцы. Францужанка - 244-я ракетка свету. Прамую трансляцыю паядынку арганізуе Белтэлерадыёкампанія. Арыенціровачна ў 1:30 ночы эфір пачне "Беларусь 5. Інтэрнэт". Таксама на турніры ў Сан-Хасэ заяўлена Арына Сабаленка. Беларуска ў сераду ў другім крузе сустрэнецца з амерыканкай Кока Вандэвегэ, якая на старце турніру сёння перамагла чэшку Марыю Боўзкаву - 6:2, 6:4.