Вікторыя Азаранка ў змяшаным разрадзе з Джэймі Марэем згуляе ў фінале Уімблдона

13 июля 2018

Пачнём з падзеі, да якой прыкаваная ўвага ўсіх балельшчыкаў вялікага тэніса. Вікторыя Азаранка ўпершыню ў сваёй кар'еры так блізка падабралася да галоўнага трафея на турніры серыі "Вялікага шлема" - Уімблдон.

У змяшаным разрадзе з брытанцам Джэймі Марэем беларуска згуляе ў фінале спаборніцтваў! Некалькі хвілін таму завяршыўся матч 1/2, дзе інтэрнацыянальная пара апынулася мацнейшай за гаспадароў лонданскага корта - Джэя Кларка і Хэрыет Дарт. Упэўненая перамога ў двух сэтах - 6:2, 6:2 Прамую трансляцыю сустрэчы вёў тэлеканал "Беларусь 5".

Менавіта на гэтых кортах у 2012 годзе ў міксце Вікторыя Азаранка выйграла алімпійскае золата, напарнікам быў Максім Мірны. На Уімблдоне ж беларуска дабіралася максімум да паўфіналу двойчы - у 2011 і 2012 гадах, але ў адзіночным разрадзе. У змяшаным Азаранка перамагала на іншых турнірах серыі "Вялікага шлема" - у 2007-м на US Open з Мірным і дзесяць гадоў таму на "Ралан Гарос" з амерыканцам Бобам Браянам. Такім чынам, вырашальны матч пройдзе ў нядзелю.