Вікторыя Азаранка знаходзіцца за крок да выхаду ў фінал

3 января 2014

Вікторыя Азаранка знаходзіцца за крок да выхаду ў фінал тэніснага турніру серыі WTA Premier у Брысбене. Для гэтага другой ракетцы свету неабходна перайграць восьмы нумар сусветнага рэйтынгу Алену Янкавіч. Паміж сабой тэнісісткі сустракаліся 9 разоў. І толькі з перавагай адзін матч у асабістым супрацьстаянні лідзіруе Азаранка.


Летась Вікторыя спынілася менавіта на гэтай стадыі, калі з-за траўмы не змагла выйсці на паўфінальны паядынак супраць Серэны Уільямс. Амерыканская тэнісістка - дзеючая пераможца турніру - сёлета таксама ў паўфінале, гуляе супраць Марыі Шарапавай. Сустрэчу Азаранка-Янкавіч у прамым эфіры пакажа тэлеканал Беларусь 5, матч пачнецца не раней за 9 гадзін раніцы па беларускім часе.