Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу ВТА паднялася на 18 пазіцый

10 сентября 2018

Пасля выступлення на US Open, дзе беларуска дайшла да трэцяга круга асноўнай сеткі, у яе 61-ае месца ў сусветным табелі. Палепшыла на тры радкі сваё становішча Аляксандра Сасновіч. Зараз яна 30-ая ракетка свету. Свой рэйтынг захавала Арына Сабаленка. Яна па-ранейшаму 20-ая. Заўтра Сабаленка стартуе на турніры ў Квебеку. Яе саперніцай стане Варвара Лепчанка са Злучаных Штатаў. Дзяўчаты ўжо перасякаліся на кортах. У вочнай сустрэчы мацнейшай была беларуска.