Вікторыя Азаранка ў паўфінале US Open

5 сентября 2013

Вікторыя Азаранка - за крок ад фіналу US Open. Сёння ўначы на кортах у Нью-Ёрку беларуская тэнісістка не пакінула шансаў Даніэле Хантухавай са Славакіі. Паядынак завяршыўся ўпэўненай перамогай Азаранкі ў двух сетах - 6:2, 6:3. Тым самым беларуска стала яшчэ бліжэй да фіналу US Open, які адбудзецца 9 верасня.


Удзельнікі фіналу US Open 2013 стануць вядомыя заўтра ўвечар. За выхад у вырашальны матч турніру серыі Вялікага шлема Вікторыя Азаранка - другая ракетка свету - паспрачаецца з італьянкай Флавіяй Пенетай, 83-яй у сусветным рэйтынгу. Але па асабістых сустрэчах у саперніц - 2:1 у карысць Пенеты. А ў другім паўфінале згуляюць амерыканка Серэна Уільямс і кітаянка Лі На. Прызавы фонд US Open - больш як 33 мільёны долараў.