Вікторыя Азаранка ў паўфінале турніру ў Нью-Ёрку

27 августа 2020
Чарговая вікторыя ў Нью-Ёрку ў Азаранкі. Беларуская тэнісістка выйшла ў 

паўфінал тэніснага турніру. Прызавы фонд спаборніцтваў  адной з самых прэстыжных катэгорый "Прэм'ер 5" амаль 2 мільёны долараў. У чацвёртым крузе беларуска выбіла з барацьбы Онс Жабер з Туніса - 7:6, 6:2. Адзначым, што апанентка размяшчаецца ў сусветным рэйтынгу на 20 радкоў  вышэй  за  беларуску. Пакуль на амерыканскіх кортах  Вікторыя не аддала ніводнага сэта саперніцам.

За выхад у вырашальны матч Азаранка паспрачаецца з 15-й у свеце  брытанкай Іаханай Контай. Яна таксама змагла прабіцца ў паўфінал турніру ў Нью-Ёрку. Брытанка ў чвэрцьфінале ў дзвюх партыях  перамагла прадстаўніцу Грэцыі Марыю Сакары.

Нагадаем, традыцыйна турнір праводзіўся ў Цынцынаці, але з-за пандэміі каранавіруса ў гэтым сезоне турнір перанесены ў Нью-Ёрк.