Вікторыя Азаранка - у фінале US Open

11 сентября 2020
Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал US Open. Беларуска гуляла з Серэнай Уільямс. Прайграўшы амерыканцы першы сэт, Вікторыі атрымалася навязаць барацьбу ў сярэдзіне другой партыі. Тады Азаранка зрабіла брэйк і сваёй перавагі не выпусціла аж да канца. Вынік 1/2 фіналу турніру серыі Вялікага шлема вырашаўся ў трэцім сэце. І тут беларуска захапіла лідарства ў самым пачатку. У выніку перамога 6:3. У фінале наша тэнісістка згуляе супраць Наомі Асакі з Японіі. Зараз японка займае дзявятае месца ў рэйтынгу WТА. Дзяўчыны тройчы перасякаліся ў вочных паядынках. Пакуль Азаранка саступае 1:2. Фінал US Open адбудзецца ў суботу ў 23:00.