Вікторыя Азаранка ў фінале тэніснага турніру серыі Premier у Рыме

18 мая 2013

У паўфінале трэцяя ракетка свету сустракалася з італьянкай Сарай Эрані. У першым сэце пры ліку  4:0 на карысць беларускі паядынак быў перапынены з-за дажджу. Паўза аказалася нядоўгай і пасля аднаўлення матча Вікторыя ўпэўнена давяла справу да перамогі ў першым сэце 6:0 і пераадолела моцнае супраціўленне саперніцы ў другім, выйграўшы 7:5.


Заўтра ў фінале Вікторыя Азаранка згуляе супраць першага нумара сусветнага рэйтынгу Серэны Уільямс. Па традыцыі гэтую сустрэчу ў прамым эфіры пакажа тэлеканал Беларусь 2. Пачатак трансляцыі ў 14:30.