Вікторыя Азаранка патрапіла ў дзясятку самых высокааплатных спартсменак свету

6 августа 2013
Паводле версіі часопіса Форбс за 2013 год. Яна займае чацвёртае месца з агульным прыбыткам амаль шаснаццаць мільёнаў долараў. Спонсарскія кантракты ад гэтай сумы складаюць большую частку. Узначальвае рэйтынг яшчэ адна тэнісістка - Марыя Шарапава.

Учора ў Таронта стартаваў турнір WTA. Вікторыя Азаранка не будзе браць у ім удзел праз траўму спіны.